Главное меню

«Бізнес-школа» ПалесДУ аднаўляе працу!

Подписка на Сбор новостей

Марыце пачаць сваю справу?
Не ведаеце з чаго пачаць, а ў галаве незлічонае мноства: як? калі? а калі не атрымаецца?
Тады вам пэўна трэба наведаць наш занятак Бізнес-школы !!!
   
Ідэя правядзення мерапрыемстваў заключаецца ў развіцці сярод студэнтаў стартап-руху.
Асноўная задума - арганізацыя мерапрыемстваў (семінараў і інтэрактыўных конкурсаў інавацыйных бізнес-праектаў), на якіх кожны можа выступіць са сваім праектам і пачуць у адказ канструктыўнае меркаванне кампетэнтнага журы або проста даведацца больш пра такі кірунак як стартап-рух.
«Бізнес-школа» ПалесДУ запрашае прыняць удзел у новай сесіі сваіх курсаў: кансультацыях, навучальных семінарах, бізнес-трэнінгах з вядучымі прадстаўнікамі бізнесу.
Нагадваем, што стартап-школа - гэта падрыхтоўчы этап да чарговага Пінск Інвест Уікенду!
 
Пра пачатак працы сачыце на афіцыйным сайце ўніверсітэта, у раздзеле «Стартап-школа» ПалесДУ.
Чакаем вашыя прапановы, пажаданні і пытанні па спасылцы: рэгістрацыйная форма Стартап-школы
 Кантактная інфармацыя:
Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Пушкіна 4, каб. 3721
E-mail: business_center14@mail.ru
+375447198009 Рыбалка Юлія Аляксандраўна,
 загадчык лабараторыяй "Бізнес-цэнтр", кандыдат эканамічных навук