Главное меню

Адкрыты вебінар «Дысертацыі і публікацыі. Дапушчальны аб'ём запазычанняў, агульнапрызнаныя паняцці, працэнт арыгінальнасці і іншыя фантомы»

Подписка на Сбор новостей

Бібліятэка ПалесДУ запрашае навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і аспірантаў прыняць удзел у адкрытым вебінары кампаніі «Антиплагиат», у рамках якога будуць разгледжаны самыя актуальныя і абмяркоўваемыя пытанні аб арыгінальнасці дысертацый і навуковых публікацый.
 
Месца і час: 11 верасня ў 11.00 зала электронных рэсурсаў (3-ці нав. корпус, вул. Пушкіна, 4, каб. 3330)
 
На вебінары будуць разгледжаны наступныя пытанні:
1. Які неабходны «ПРАЦЭНТ арыгінальнасці»

  • ці існуе «дапушчальны аб'ём запазычанняў»?
  • ці трэба перафразаваць уласныя тэксты для ўключэння ў дысертацыю?
  • ці дапушчальныя запазычанні ў агляднай частцы дысертацыі?

2. Што такое АВТОПЛАГИАТ і чым ён дрэнны?

  • ці можа быць апраўданая паўторная публікацыя артыкула?

3. Як суадносяцца дысертацыі і ПУБЛІКАЦЫІ

  • ці можна выкарыстоўваць пры напісанні дысертацыі ўласныя артыкулы і манаграфіі?
  • ці можна выкарыстоўваць у дысертацыі яшчэ не апублікаваныя артыкулы? Як іх правільна цытаваць?
  • ці варта публікаваць манаграфіі і артыкулы на аснове дысертацыі?

4. Як выкарыстоўваць СУМЕСНЫЯ артыкулы

  • а калі гэта артыкулы ў суаўтарстве з уласнымі аспірантамі?
  • ці можа навуковы кіраўнік выкарыстоўваць вынікі аспіранта без яго згоды?