Главное меню

Біятэхналагічны факультэт чакае цябе!

Подписка на Сбор новостей

Біятэхналагічны факультэт чакае цябе!
Дарагі абітурыент!
Хочаш атрымаць адну з самых запатрабаваных прафесіі XXI стагоддзя? Ты думаеш пра сваю будучыню і кар'еру? Ты марыш стаць высокакваліфікаваным спецыялістам, паспяховым і шчаслівым чалавекам? У такім выпадку нпаступай на біятэхналагічны факультэт!
Тут ты станеш сапраўдным прафесіяналам у галіне біялогіі і біятэхналогіі. Дадзены кірунак шырока запатрабаваны ў нашай рэспубліцы. Атрыманыя навыкі і веды дазволяць выпускнікам працаўладкавацца на самых сучасных навукова-вытворчых, фармацэўтычных, харчовых і перапрацоўчых прадпрыемствах, у мікрабіялагічнай прамысловасці, у біяхімічных, біямедыцынскіх, аналітычных і генетычных лабараторыях
Мы чакаем цябе!
На нашым факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў на вочнай форме навучання на базе сярэдняй адукацыі па спецыяльнасці Біялогія (па напрамках): Біялогія (навукова-вытворчая дзейнасць), Біялогія (біятэхналогія). Выпускнікам прысвайваецца кваліфікацыя - біёлаг і біёлаг-біятэхнолаг. Выкладчык біялогіі. Таксама ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў па завочнай форме навучання на базе сярэдняй адукацыі па спецыяльнасці біялогія (па напрамках) - накірунак спецыяльнасці -навукова-вытворчая дзейнасць. Пасля заканчэння ўніверсітэта магчыма паступленне ў магістратуру па спецыяльнасці Мікрабіялогія (прафілізацыя "Прыкладная біятэхналогія"), а таксама, паступленне ў аспірантуру па спецыяльнасці- Біятэхналогія (у тым ліку біянанатэхналогіі) (біялагічныя і сельскагаспадарчыя навукі).