Главное меню

Выдавецтву «Вышэйшая школа» - 55!

Подписка на Сбор новостей

У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 3 аформлена выстава-прэзентацыя навінак вучэбнай, навуковай і даведачнай літаратуры па розных галінах ведаў выдавецтва "Вышэйшая школа". Запрашаем выкладчыкаў і студэнтаў азнаёміцца ​​з выданнямі і пры неабходнасці пакінуць заяўку на набыццё кніг у фонд бібліятэкі.
Выдавецтва "Вышэйшая школа" - адно з буйнейшых у Беларусі. Увосень 1963-га года пачалася яго гісторыя. Не адно пакаленне студэнтаў вучыліся па падручніках «Вышэйшай школы». Сярод аўтараў вядомыя навукоўцы, выкладчыкі навучальных устаноў, высокакваліфікаваныя спецыялісты.