Главное меню

Вышэйшая школа: учора, сёння, заўтра

Подписка на Сбор новостей

У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 1 аформлена кніжная выстава "Вышэйшая школа: учора, сёння, заўтра", на якой прадстаўлены кнігі і навуковыя артыкулы па праблемах развіцця вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Публікацыі асвятляюць сусветныя тэндэнцыі ў адукацыйнай сферы, інавацыйныя працэсы ў галіне адукацыі, гісторыю і сучасны стан вядучых ВНУ краіны, ролю універсітэтаў у сусветнай адукацыйнай прасторы, раскрываюць сутнасць Балонскага працэсу - працэсу збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы.