Главное меню

Віншуем з Юбілеем!

Подписка на Сбор новостей

13 студзеня кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры эканомікі і бізнесу Васіль Стэфанавіч Філіпенка адзначае 70-гадовы юбілей.
Прафесарска-выкладчыцкі састаў, супрацоўнікі бібліятэкі, супрацоўнікі універсітэта, студэнты  ад усёй душы віншуюць Васіля Стэфановіча з юбілеем, жадаюць моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, дабра. Хай кожны пражыты дзень будзе светлым і радасным, поўным цяпла і любові блізкіх і родных людзей.
Да юбілею вучонага супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу навуковых і вучэбна-метадычных работ, а таксама персанальную выставу «Насустрач Юбілею», якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3).
В.С. Філіпенка - аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, глаў / раздзелаў з манаграфій, 14 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 11 рэкамендацый.
За поспехі ў навукова-педагагічнай дзейнасці, асабісты ўклад у развіццё навукі і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў В.С. Філіпенка узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дыпломам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Граматамі Пінскага гарвыканкама і адміністрацыі ПалесДУ.
Віншуем Васіля Стэфанавіча з Юбілеем!