Главное меню

Віншуем з юбілеем!

Подписка на Сбор новостей

13 лютага кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Аляксандр Юр'евіч Жураўскі адзначае 60-гадовы юбілей.
Прафесарска-выкладчыцкі састаў, супрацоўнікі бібліятэкі і студэнты ад усёй душы віншуюць Аляксандра Юр'евіча з юбілеем і жадаюць моцнага здароўя, поспеху, дабрабыту, дабра, заваявання новых жыццёвых вышынь і выканання ўсіх запаветных жаданняў. Заставайцеся такім жа актыўным, жыццярадасным і аптымістычным!
Да гэтай даты супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу публікацый Аляксандра Юр'евіча, а таксама персанальную выставу «Насустрач Юбілею», якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3).