Главное меню

Дабрачынная акцыя

Подписка на Сбор новостей

Дарагія студэнты!
        Падчас вучобы вы куплялі падручнікі, даведнікі, мастацкую і навуковую літаратуру, але зараз вы прайшлі курс, здалі экзамены, прачыталі раман і аповесць і цяпер гэтыя кнігі, магчыма, вам не патрэбныя.
Прыміце ўдзел у ДАБРАЧЫННАЙ акцыі «Падручнік для сябра». Акцыя стартуе 25 чэрвеня і працягнецца ў бібліятэцы да 31 жніўня.
Вы можаце напісаць у кнізе сваё імя, пажаданне або віншаванне для будучага студэнта нашага універсітэта і прынесці яе ў любы пункт выдачы ў бібліятэку. Ваш падарунак будзе радаваць не адно пакаленне студэнтаў і паслужыць прыкладам для іншых.
Рабіце добрыя справы!