Главное меню

Да юбілею японскага пісьменніка Харукі Муракамі

Подписка на Сбор новостей

У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры навучальнага корпуса №3 экспануецца кніжная выстава "Харукі Муракамі - мой любімы sputnik», прысвечаная творчасці японскага пісьменніка, якому у 2019 годзе спаўняецца 70 гадоў.
Харукі Муракамі сучасны класік не толькі японскай, але і сусветнай літаратуры. Яго кнігі чытаюць і любяць больш чым у 50 краінах свету. Аўтар мае мноства ўзнагарод і ў Японіі, і на міжнародным узроўні. На выставе прадстаўлены кнігі пісьменніка, а таксама творы, якія аказалі вялікую ролю на яго творчасць і светапогляд.