Главное меню

Да 100-годдзя з дня нараджэння В.А. Сухамлінскага

Подписка на Сбор новостей

Напярэдадні Дня настаўніка, а таксама да 100-гадовага юбілею выбітнага педагога-наватара В. А. Сухамлінскага ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №3 аформлена кніжная выстава "Сэрца аддаю дзецям". На выставе прадстаўлены асноўныя працы В. Сухамлінскага па тэорыі і практыцы выхавання, працы педагогаў-наватараў, кнігі па гісторыі педагогікі, а таксама літаратура, якая адлюстроўвае сувязь яго педагагічных ідэй з сучаснасцю. У рубрыцы "Вобраз настаўніка ў мастацкай літаратуры" прадстаўлены кнігі пра настаўнікаў і школьнікаў - творы Чэхава, Буніна, Алексіна, Коласа, Айтматава, Распуціна.
Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі - педагог, пісьменнік, стваральнік народнай педагогікі. Ён здолеў праз ідэі гуманнай педагогікі фармаваць і выхоўваць духоўныя, гарманічныя і шчаслівыя асобы. Зрабіць гэта яму дапамагла шчырая любоў да дзяцей і перакананасць ва ўласнай праваце. Прапрацаваўшы ўсё жыццё настаўнікам у сельскай школе, ён ператварыў яе ў лабараторыю педагагічных методык. Яго прызналі класікам гуманнай педагогікі мінулага стагоддзя. В.А. Сухамлінскі распрацаваў комплексную эстэтычную праграму «выхавання прыгажосцю». Яго ідэі былі ўвасоблены ў практыцы многіх школ, створаны Міжнародная асацыяцыя і Міжнароднае аб'яднанне даследчыкаў В.А. Сухамлінскага, педагагічны музей у Павлышскай школе. В.А. Сухамлінскі - аўтар 30 кніг і 500 артыкулаў, прысвечаных выхаванню і навучанню. Кніга яго жыцця - "Сэрца аддаю дзецям". Многія таленавітыя настаўнікі выбралі сваю прафесію пасля чытання кніг Сухамлінскага.