Главное меню

Жывапіс словам

Подписка на Сбор новостей

19 кастрычніка ў чытальнай зале бібліятэкі прайшлі незвычайныя ўрокі, прысвечаныя Дню ліцэіста. Вучні 10 і 11 класаў наведалі творчую майстэрню Алены Аляксандраўны Ігнацюк - беларускай паэткі, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры гісторыка-культурнай спадчыны універсітэта.
Алена Аляксандраўна цікава распавяла пра паэзію, пра яе жанры, што ўплывае на паэта, як ствараюцца яе радкі. Павіншавала з днем ліцэя вучняў, у якасці падарунка зачытала свой верш “Я запрашаю на ліцэскі баль”, які напісала, пакуль рыхтавалася да сустрэчы. Яна задавала пытанні вучням пра А.С. Пушкіна, а за правільныя адказы ліцэісты атрымлівалі таксама падарункі: фота Кацярыны Бакунінай у рамачцы (першая юнацкая любоў А. С. Пушкіна, якая натхніла яго на стварэнне цэлага цыкла лірычных вершаў), салодкія пернікі.
Са сваіх першых кніг “Нота Ля” і “Летаргия” паэтэсса зачытала вершы з вобразамі з дзяцінства пра мармеладавае неба, фанцікі і зялёныя шакаладкі. Сваю паэзію яна параўноўвае з зялёнымі шакаладкамі. Кажа, што зялёны колер – сімвал аднаўлення, а ў жыцця не можа быць толькі салодкі смак. А фанцікі – гэта яркія, але пустыя знутры вобразы. Сваімі вершамі яна стараецца ўварвацца ў светаадчуванне чалавека скрозь гэтую рысу.
Алена Аляксандраўна звярнула ўвагу, што у кнізе “Будзе ўсё наадварот”, якая выйшла у 2016 годзе, ёсць пра пластылінавых людзей, людзей без стрыжня, без асновы. Узгадала пра дзеннік прозы, які выйшаў у 2018 годзе пад назвай “Дыярыуш для дзіваслова (зімовая фантасмагорыя)”, пад псеўданімам Дора Гуш. Псеўданім узнік ад прозвішча матулі Аляксандры Уладзіміраўны Дарагуш. Яна была ганаровым доктарам, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, узнагароджана ордэнам Леніна. У свой час яна пабудавала бальніцу ў Восаўцах. А тата, Аляксандр Андрэеввіч Ігнацюк, быў старшынёй мясцовага савета, вельмі таленавітым чалавекам, спяваў, іграў на гітары.
Быў прадстаўлены відэафільм 1999 года, у якім паэт і тэлежурналіст Мікола Пракаповіч разважаў разам з Аленай Ігнацюк пра вытокі яе паэзіі. Дзякуючы відэафільму слухачам было лягчэй адчуць свет вобразаў самой паэткі.
Творчая імпрэза пакінула светлае ўражанне ў душах ліцэістаў і іх настаўнікаў.
Нагадаем, што Алена Ігнацюк - аўтар кніг  “Нота Ля” (2000) и “Летаргия (2006),  “Будзе ўсё наадварот” (2016), “Дыярыуш для дзіваслова (зімовая фантасмагорыя)” (2018),  шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў у часопісах “Роднае слова” і “Маладосць”. Яе вершы друкаваліся ў тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” , у альманахах  “Дзень паэзіі” і “Жырандоля”, у часопісах “Полымя” і “Маладосць”, “Крыніца” і “Нёман”, “Беларусь”, “Бярозка”, “Дзеяслоў“ і іншых выданнях.