Главное меню

З Днём настаўніка

Подписка на Сбор новостей

Калектыў бібліятэкі віншуе прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта з прафесійным святам - Днём настаўніка!
Паважаныя выкладчыкі, ваша прафесія спалучае ў сабе мудрасць і маладосць душы, крэатыўнасць і велізарную энергію, дабрыню і строгасць. Вы з гонарам несяце сваю высакародную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця універсітэта, ўкладваеце свой вопыт, веды, творчасць і энергію ў развіццё нашай alma mater.
Жадаем Вам моцнага здароўя, цікавых ідэй і магчымасцяў для іх увасаблення, сямейнага дабрабыту, шчасця, прафесійных і жыццёвых поспехаў, выдатнага настрою! Хай кожны новы дзень прыносіць вам толькі станоўчыя эмоцыі і задавальненне ад працы! І, вядома ж, дапытлівых студэнтаў, настроеных на творчы пачатак у засваенні прафесіі!