Главное меню

ЛЕТНЯЯ ШКОЛА АГРАБіЗНЕСУ – ПЕРШЫ ЭКЗАМЕН ЗДАДЗЕНЫ!

Подписка на Сбор новостей

У рамках выканання  плана мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнага - прамысловага кластара ў галіне біятэхналогій і зялёнай эканомікі ў 2019-2020 гадах з 08 па 28 ліпеня 2019 г. на прадпрыемстве па вытворчасці ягадных культур «Сіняя птушка» была арганізавана работа «Летняй школы аграбізнесу», у якой прынялі ўдзел 32 студэнты біятэхналагічнага, эканамічнага і банкаўскага факультэтаў.
Студэнты ўдзельнічалі ў вытворчасці смачных і карысных буякоў, атрымалі новыя тэарэтычныя і практычныя веды аб прадпрымальніцкай дзейнасці ў аграбізнесе на адной з першых і найстарэйшых у Беларусі ягадных плантацый буякоў, пазнаёміліся з тэхналогіямі вырошчвання ягадных культур, атрымалі адказы вопытных практыкаў на пытанне «Як стаць паспяховым прадпрымальнікам?».
І, што нямала важна, студэнты завялі новыя знаёмствы, зарабілі свае першыя грошы, ацанілі свае магчымасці па вядзенні бізнесу, атрымалі шмат станоўчых эмоцый, вітамінавы зарад для паспяховай вучобы ў новым навучальным годзе.
    25 ліпеня 2019 г. на базе КФХ "Сіняя птушка" прайшло пасяджэнне Савета кластара, на якім былі падведзены вынікі працы «Летняй школы аграбізнесу», а таксама абмеркаваны накірункі супрацоўніцтва членаў інавацыйна-прамысловага кластара ў галіне біятэхналогій і зялёнай эканомікі.