Главное меню

Летняя школа для кітайскіх студэнтаў

Подписка на Сбор новостей

     29 ліпеня пачала працу Летняя школа для кітайскіх студэнтаў на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Летняя школа праводзіцца ў рамках дзеючага пагаднення паміж ПалесДУ і Універсітэтам Фучжоу і ўжо стала традыцыйнай.
У першыя дні кітайскія студэнты пазнаёміліся з універсітэтам, адзначылі цудоўныя ўмовы, створаныя для студэнтаў для навучання, пражывання, заняткаў спортам і правядзення вольнага часу, атрымалі інфармацыю аб спецыяльнасцях універсітэта ад дэканаў факультэтаў. На працягу працы Летняй школы студэнты будуць вывучаць рускую мову, пазнаёмяцца з гістарычным, культурным, эканамічным патэнцыялам нашага рэгіёну ў рамках заняткаў і экскурсій. Летняя школа будзе працаваць да 11 жніўня.