Главное меню

Мастацтва перакладу

Подписка на Сбор новостей

На абанеменце вучэбнай літаратуры навучальнага корпуса №1 экспануецца кніжная выстава "Мастацтва перакладу". На ёй прадстаўлены падручнікі, навучальныя дапаможнікі па лінгвістыцы, міжкультурных камунікацыях і тэорыі перакладу.
Прафесія перакладчыка здаўна прызнана адной з самых прэстыжных і запатрабаваных. Першыя перакладчыкі з'явіліся ў Старажытным Егіпце і ўжо ў тыя далёкія часы ўваходзілі ў лік ганаровых жыхароў. У Старажытнай Русі манахаў-тлумачоў лічылі вельмі адукаванымі людзьмі, а Напалеон Банапарт казаў, што салдат, які валодае двума мовамі, варты дваіх.
З сярэдзіны XX стагоддзя навукоўцы і праграмісты ўсяго свету ўзяліся за распрацоўку розных праграм аўтаматычнага перакладу з дапамогай персанальнага камп'ютара. Але да сённяшняга часу нават самыя лепшыя камп'ютарныя перакладчыкі не могуць замяніць перакладу чалавечага. Бо пры перакладзе самае галоўнае знайсці адпаведнасць не словам, а думкам.