Главное меню

Прыгажосць сваімі рукамі

Подписка на Сбор новостей

Жанчыны здаўна займаліся рукадзеллем. Яны з задавальненнем упрыгожвалі свой дом, вязалі і шылі вопратку, майстравалі дзецям цацкі з падручных матэрыялаў. І ў нашы дні рукадзелле цікавіць многіх. Адны вырабляюць сваімі рукамі вырабы, падарункі, сувеніры, а іншыя купляюць іх для сябе або ў падарунак.
З 5 па 20 сакавіка ў бібліятэцы прайшла выстава творчых работ «Ач&умелыя ручкі». Для бібліятэкі гэта падзея ўжо стала традыцыйнай, але кожны год у мерапрыемства прыўносіцца нешта новае. Так, у гэтым годзе свае працы прадставілі супрацоўнікі бібліятэкі. Акрамя прафесійнай дзейнасці ўсе яны любяць займацца творчасцю, і гэтая любоў бачная ў кожнай працы.
Увазе чытачоў былі прадстаўлены аўтарскія работы Саковіч Д.М., Шпакоўскай А.А., Кахнюк А.А., створаныя ў самых розных відах і тэхніках рукадзелля. Вышытыя карціны, калекцыі лялек, розныя варыянты дэкупажа, вязаныя аксэсуары, плеценыя вырабы з газетнай паперы.
Выставу наведалі студэнты і выкладчыкі - ўважлівыя, захопленыя і зацікаўленыя рознымі відамі творчасці. Усе прадстаўленыя на выставе працы можна было патрымаць у руках, сфатаграфавацца з імі. Майстрыхі з задавальненнем расказвалі пра свае вырабы, дзяліліся вопытам і нават раскрывалі сакрэты свайго майстэрства.
«Мы былі прыемна здзіўлены разнастайнасцю прадстаўленых на выставе вырабаў! - дзеляцца ўражаннямі студэнты групы 18ИТ-2, - А колькі любові, фантазіі, майстэрства ў кожнай працы! Дзякуй нашым бібліятэкарам за падоранае свята і пазітыў!».
А паглядзець, сапраўды, было на што! Дзіўная калекцыя лялек-скрыначак і лялек з тэкстылю ад Дыяны Саковіч; плеценыя кошыкі і шкатулкі Аляксандры Шпакоўскай; вышытыя бісерам карціны ад Аксаны Кахнюк.
Жаданне ў нас, арганізатараў выставы, было адно - здзівіць і парадаваць тых, хто прыйдзе на выставу, стварыць атмасферу свята творчасці і атрымаць зарад станоўчых эмоцый і натхнення з надыходам вясны.