Главное меню

Прызавое месца студэнта інжынернага факультэта ПалесДУ на Міжнародным конкурсе студэнцкіх навуковых работ

Подписка на Сбор новостей

На працягу вясны-лета 2020 года паводле даручэння Міністэрства адукацыі і навукі Украіны на платформе Крэменчуцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя М. Астраградскага ў анлайн рэжыме праходзіў Міжнародны конкурс студэнцкіх навуковых прац.
Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца навучальныя ўстановы: Універсітэт Мацея Бела (Славакія), Інстытут тэхналогій і бізнесу (Чэхія), Вышэйшая школа еўрапейскіх і рэгіянальных даследаванняў (Чэхія), Еўразійскі ўніверсітэт імя Л.Н. Гумілёва (Казахстан), Карагандзінскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт (Казахстан), Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм ISMA (Латвія), Алітус Каледж Універсітэта прыкладных навук (Літва), Люблінская палітэхніка (Польшча), Вроцлаўскі эканамічны ўніверсітэт (Польшча).
Мэтай конкурсу з'яўляецца стымуляванне інавацыйнай дзейнасці студэнтаў, авалоданне імі сучаснымі тэхналогіямі, стварэнне ўмоў для фарміравання інтэлектуальнага патэнцыялу таленавітай моладзі.
Інжынерны факультэт ПалесДУ ўдзельнічаў у мерапрыемстве разам з калегамі з Харкаўскага нацыянальнага аўтамабільна-дарожнага ўніверсітэта (кафедра экалогіі, загадчыца кафедры д.т.н., праф. М. В. Унукава). Па спецыяльнасці 101 «Экалогія» на ацэнку журы быў прадстаўлены праект «Уплыў аўтатранспартных прадпрыемстваў на якасць атмасфернага паветра урбанізаваных тэрыторый». Аўтары: Слабажанюк В.С. (ХНАДУ), Лук’янчук Я.А., (ПалесДУ, спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі»); навуковыя кіраўнікі: канд. тэхн. навук, дацэнт Жэлновач А.М., (ХНАДУ), канд. тэхн. навук, дацэнт Штэпа В.М. (ПалесДУ).
У выніку комплекснай ацэнкі заяўлены сумесны навуковы праект заняў прызавое трэцяе месца!
Дзякуем калег з ХНАДУ за прадуктыўнае супрацоўніцтва і разлічваем на яго працяг!