Главное меню

Пінск і ўкраінскі  Цярнопаль плануюць падпісаць дагавор аб партнёрстве на Форуме рэгіёнаў

Подписка на Сбор новостей
30 верасня, Брэст / Кар. БЕЛТА /. Пінск і Цярнопаль падчас II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе 3-4 кастрычніка ў Жытоміры, плануюць падпісаць пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама.
Чакаецца, што свае подпісы пад дакументам паставяць старшыня Пінскага гарвыканкама Іван Рабкавец і мэр Цярнопаля Сяргей Надаў. Бакі маюць намер падтрымліваць сяброўскія кантакты паміж жыхарамі, наладжваць дыялог па пытаннях развіцця двух гарадоў, абменьвацца вопытам у розных сферах жыццядзейнасці. Прыярытэт аддаецца ўзаемадзеянню ў галінах мясцовага самакіравання, эканомікі і гандлю, навукі, адукацыі і аховы здароўя, культуры і мастацтва, спорту і турызму, экалогіі. У тым ліку партнёры зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных праектаў. У перспектыве Пінск і Цярнопаль  маюць намер стаць пабрацімамі.
Асновай падпісання дамовы паміж беларускім і ўкраінскім гарадамі стала супрацоўніцтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з Цярнопальскім нацыянальным эканамічным універсітэтам. Кантакты паміж ВНУ зарадзіліся ў снежні 2018 года. За гэты час яны наладзілі абмен студэнтамі, удзельнічалі ў сумесных навуковых канферэнцыях.
Пінск нарошчвае ўзаемадзеянне з Украінай. Так, у студзені-ліпені ў паўднёвую краіну-суседку прадпрыемствы горада экспартавалі прадукцыю на суму больш за $ 4,2 млн, што на чвэрць больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Тавары з пінскай гандлёвай маркай вядомыя ўКіеве, Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Жытомірскай, Закарпацкай, Запарожскай, Івана-Франкоўскай абласцях.
Партнёрскія адносіны ў Пінска наладжаны з 13 гарадамі з шасці краін. У тым ліку пінчукі цесна супрацоўнічаюць з украінскімі Ковелем, Кахоўкай, Голай Прыстанню.