Главное меню

Рэпазітар Палескага дзяржаўнага універсітэта ў TRANSPARENT RANKING: Institutional Repositories by Google Scholar

Подписка на Сбор новостей

Па выніках 9-га выдання міжнароднага рэйтынгу TRANSPARENT RANKING: Institutional Repositories by Google Scholar, апублікаванага ў красавіку 2020 года, Рэпазітар Палескага дзяржаўнага універсітэта уваходзіць у дзесятку лепшых рэпазітароў Беларусі і лідзіруе сярод рэпазітароў універсітэтаў Брэсцкай вобласці.

Сярод каля 2700 інстытуцыйных рэпазітароў Рэпазітар ПалесДУ займае 328 месца ў сусветным рэйтынгу і ў параўнанні з лютаўскай версіяй рэйтынгу падняўся на 8 пазіцый.

Першую тройку ў рэйтынгу займаюць: электронная бібліятэка БДУ - першае месца, рэпазітар БНТУ - другое, электронная бібліятэка БДЭУ - трэцяе.

Функцыянаванне і напаўненне рэпазітара ПалесДУ з'яўляецца адной з першарадных задач у рабоце бібліятэкі універсітэта і на сённяшні дзень у ім размешчана больш за 16780 публікацый выкладчыкаў універсітэта.