Главное меню

Турызм - пазнанне нязведанага свету

Подписка на Сбор новостей

   У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 3 аўд. 3332) экспануецца кніжная выстава "Турызм як спазнанне свету", прысвечаная Сусветнаму дню турызму. На ёй прадстаўлены падручнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі па гісторыі турызму, экскурсазнаўству, краіназнаўству і краязнаўству; у асобнай рубрыцы вылучаны віды турызму - унутраны і міжнародны, культурны і рэлігійны, экалагічны і зялёны, спартыўны і лячэбны, адукацыйны, рэкрэацыйны, аздараўленчы і іншыя.
      У рубрыцы "Краязнаўства як шлях да пазнання сваёй Радзімы" размешчана інфармацыя аб культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыне Беларусі.
      Сусветны дзень турызму - гэта дзень «адкрытых дзвярэй» у любым пункце свету. Няма ні аднаго чалавека на зямлі, які б не любіў падарожнічаць па свеце, быць першаадкрывальнікам новых нязведаных куткоў зямлі. Усё большая колькасць краін арганізуе для сваіх грамадзян розныя турыстычныя праекты, праграмы. На сённяшні дзень стала практычна немагчымым знайсці нязведаны кавалачак зямлі. Можна бачыць мільёны прыгожых месцаў на фота, але нішто не можа замяніць тых эмоцый і ўражанняў, якія выпрабуе турыст пасля чарговага паходу. Быць турыстам - модна, але самае галоўнае - гэта значыць быць здаровым, актыўным і дапытлівым.