Главное меню

Тэставы доступ да Wiley Online Library

Подписка на Сбор новостей

Паважаныя карыстальнікі! Звяртаем вашу ўвагу, што з 8 кастрычніка 2018 г. бібліятэцы Палескага дзяржаўнага універсітэта прадастаўлены тэставы доступ да часопісаў і кніг Wiley.
 
Wiley Online Library ўяўляе самую шырокую міждысцыплінарную калекцыю інтэрнэт-рэсурсаў. Платформа забяспечвае зручны інтэграваны доступ да вынікаў больш за 200 гадоў даследаванняў, сярод якіх некаторыя з найбольш аўтарытэтных крыніц па біялагічных навуках, медыцыне, фізіцы, натуральных дысцыплінах, сацыяльных і гуманітарных навуках.

Асноўныя прадметныя дысцыпліны:

Рэсурсы па хіміі і хімічнай тэхналогіі
Рэсурсы па фізічных і тэхнічных навуках
Рэсурсы па медыцыне
Рэсурсы па біялагічных навуках і навакольным асяроддзі
Рэсурсы па сацыяльных і гуманітарных навуках

Мова дакументаў - англійская.
Перыяд тэставага доступу: з 08.10.2018 - 08.11.2018 г.

Доступ магчымы з любога кампутара лакальнай сеткі, у тым ліку ў зале электронных рэсурсаў (3-ці нав. корп., вул. Пушкіна, 4) і ў чытальнай зале (вул. Кірава, 24).
Па дапамогу звяртайцеся ў залу электронных рэсурсаў (вул. Пушкіна, 4, каб. 3330, тэл. 31-08-84).