Главное меню

Фігурнае катанне. Мастацтва на лёдзе

Подписка на Сбор новостей

У бібліятэцы на абанеменце вучэбнай літаратуры навучальнага корпуса №3 экспануецца выстава-інсталяцыя «Зімовы від спорту - фігурнае катанне», прымеркаваная да чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні 2019, які праходзіць у Мінску з 21 па 27 студзеня.
   У цэнтры ўвагі на экспазіцыі дысцыпліна пад назвай «танцы на лёдзе». Цяпер гэта алімпійскі від спорту, але так было не заўсёды. З дакументаў, прадстаўленых на выставе, можна даведацца пра гісторыю гэтага напрамку ў спорце, пра дасягненні і яркіх перамогах фігурыстаў, пра тэхніку і методыку навучання элементам фігурнага катання.
     Фігурным катаннем можа займацца кожны, незалежна ад узросту, узроўню фізічнай падрыхтоўкі, папярэдняга спартыўнага вопыту, вагі і целаскладу. Галоўнае - жаданне! І гэта даказвае прыклад супрацоўніка Палескага дзяржаўнага універсітэта, старшага выкладчыка кафедры агульнай і клінічнай медыцыны Апановіч Анжэлы Паўлаўны, якая з'яўляецца неаднаразовым удзельнікам і прызёрам розных рэспубліканскіх спаборніцтваў па фігурным катанні сярод дарослых аматараў. На аматарскіх турнірах сярод саперніц з розных краін Анжэла Паўлаўна годна прадстаўляе Беларусь. Ўзнагароды, фатаграфіі і касцюмы для выступаў з асабістай калекцыі А. Апановіч можна ўбачыць на нашай выставе.
    Фігурнае катанне - гэта прыгожы і вытанчаны від спорту. Яго характарызуе бліскучае выкарыстанне харэаграфіі, уменне спалучаць дасягненні ў галіне пластыкі з тэхнікай валодання канькамі, нестандартны падыход да вырашэння пастановачных задач, дакладны ўлік індывідуальнасці выканаўцаў, разнастайнасць стыляў і запамінальныя сцэнічныя вобразы.