Главное меню

26-27.09.2019 XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Алтайскім філіяле Фінансавага ўніверсітэта

Подписка на Сбор новостей
26, 27 верасня 2019 года прарэктар па вучэбнай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Залатарова Вольга Аляксандраўна па запрашэнні Алтайскага філіяла Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ (г. Барнаул) прыняла ўдзел у XI міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Фінуніверсітэта, «Сацыяльна-эканамічная палітыка краіны і сібірскага рэгіёна ва ўмовах лічбавай эканомікі».
Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 150 чалавек з Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Беларусі, Чэшскай Рэспублікі.
Канферэнцыя праводзіцца ўжо на працягу 11 гадоў. Тут вырашаюцца важныя пытанні па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і сібірскага рэгіёна. Канферэнцыя двойчы была падтрымана Расійскім гуманітарным навуковым фондам (РГНФ) і Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў (РФФІ).
Залатарова В. А. прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні, дзе выступіла з дакладам «Індыкатары фінансавай глыбіні як альтэрнатыўны спосаб вымярэння ўзроўню эканамічнага развіцця», а таксама ў рабоце секцыі (дыскусійнай пляцоўкі) «Незалежная ацэнка якасці адукацыі і кваліфікацый: эфектыўнасць і рэгуляванне».