Главное меню

Віртуальная даведачная служба

Інфармацыя для карыстальнікаў

На вэб-старонцы нашай бібліятэкі пачала працу Віртуальная даведачная служба "Спытай бібліятэкара", накіраваная на выкананне запытаў аддаленых карыстальнікаў па ўсіх галінах ведаў, з выкарыстаннем традыцыйнага і электроннага даведачнага апарата бібліятэкі, рэсурсаў Інтэрнэт.

На якія пытанні мы адказваем?

• аб наяўнасці ў фондзе бібліятэкі пэўнага выдання (кнігі, электроннага рэсурсу, часопіса, газеты);
• ўдакладненне элементаў бібліяграфічнага апісання дакумента - загаловак, аўтар, год выдання і інш.
• высвятленне канкрэтных фактаграфічных звестак: значэнне тэрміна; расшыфроўка абрэвіятуры; адрасы арганізацый, фірмаў; дата гістарычнай ці культурнай падзеі; ўдакладненне канкрэтных паняццяў, фактаў, людзей і інш.;
• складанне спісаў друкаваных публікацый па тэме, што цікавіць Вас.

Парадак і ўмовы выканання запыту:
• Запыты прымаюцца ад усіх карыстальнікаў бібліятэкі Палескага дзяржаўнага універсітэта: выкладчыкаў, супрацоўнікаў, аспірантаў і студэнтаў.
• Ад аднаго чытача прымаецца адзін запыт у дзень.
• Супрацоўнікі пакідаюць за сабой права адхіляць некарэктныя пытанні і рэплікі.
• Калі ў запыце будзе некалькі пытанняў, адказ будзе дадзены на адзін запыт, па меркаванні супрацоўнікаў.
• Не даюцца адказы на пытанні, звязаныя з выкананнем рэфератаў і курсавых работ, удакладненнем бібліяграфічных спісаў да навуковых работ.
• Не прадастаўляецца інфармацыя забаўляльнага характару (разгадванне крыжаванак і г.д.) і інфармацыя камерцыйнага характару.
• Запыты прымаюцца на працягу ўсяго працоўнага тыдня з 8.30 да 17.30. Субота, нядзеля і святочныя дні - выхадны.
• Тэрмін выканання складаных запытаў - да 3-х рабочых дзён.

Адказы на запыты выконваюць вядучыя спецыялісты бібліятэкі.