Главное меню

ФАКУЛЬТЭТ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ

Дэкан факультэта,
кандыдат эканамічных навук
Хмель Вольга Анатольеўна
Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Пушкіна, 4, к. 3305
Тэлефон: +375 165 31-08-87
e-mail: fpk2207@mail.ru 
Намеснік дэкана,
 кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Руткевіч Сяргей Аляксандравіч 
Адрас: вул. Кулікава 27, к. 2201
Тел: + 375 165 32 40 87
Метадыст (давузаўскай падрыхтоўкі)
Волкава Лілія Віктараўна
Адрас: вул. Кулікава 27, к. 2201
Тел: + 375 165 32 40 87 
 
Метадыст
(перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі)
Корхава Вольга Мікалаеўна
Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Пушкіна, 4, к.3319
Тэлефон/факс: +375 165 31-08-89
e-mail: fpk2207@mail.ru
 
Кіевіч Алена Леанідаўна
Адрас: 225710, г. Пінск,вул. Пушкіна, 4, 3708
Тэлефон/факс: 8 (0165) 31- 08-81
e-mail: polessky.edu@gmail.com

Спецыяльнасці факультэта

Перападрыхтоўка ажыццяўляецца на ўзроўні вышэйшай адукацыі з выдачай дыпломаў устаноўленага Міністэрствам адукацыі ўзору з прысваеннем кваліфікацыі па спецыяльнасцях:

– 1-25 02 72 Банкаўскаясправа (кваліфікацыя “спецыяліст банкаўскай  справы”) –тэрмін навучання 15 і 18 месяцаў.
–1-25 02 73 Падаткі і падаткаабкладанне (кваліфікацыя “спецыяліст па падаткахі і падаткаабкладанні”) – тэрмін навучання 10 месяцаў.
– 1-26 02 74 Дзелавое адміністраванне (кваліфікацыя “менеджар-эканаміст”) – тэрмін навучання 16 і 20 месяцаў. – 1-88 02 71 Трэнерская работа (з указаннем віду спорту) (кваліфікацыя “трэнер-выкладчык”) – тэрмін навучання 10 і 20 месяцаў.
– 1-21 06 74 Сучасная замежная мова (знешнеэканамічная дзейнасць) (кваліфікацыя “перакладчык-рэферэнт”) – тэрмін навучання 17 месяцаў.

Павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца па напрамках адукацыі:

  • Эканоміка
  • Фізічная культура і спорт
  • Турызм і гасціннасць
  • Экалагічныя навукі
  • Гуманітарныя навукі

Па заканчэнні курсаў выдаюцца пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі ўсталяванага ўзору.
Магчыма распрацоўка курсаў павышэння кваліфікацыі на заказ арганізацый.
Праграмамі курсаў прадугледжваюцца  правядзенне лекцый, практычных заняткаў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій; абмеркаванне актуальных праблем і тэндэнцый развіцця эканомікі ў форме «круглых сталоў» з прадстаўнікамі рэальнага сектара эканомікі.

Факультэт дадатковай адукацыі прапануе навучальныя курсы для студэнтаў:

Гутарковая замежная мова
Інтэнсіўны моўны курс
Дзелавая замежная мова
Асновы фінансаў і фінансавых рынкаў (на англійскай мове)
Сучасныя праблемы бізнесу і кіравання (на англійскай мове)
Бухгалтарскі ўлік (агульны курс)
Аўтаматызацыя бухгалтарскага ўліку
Фінансавы аналіз
Стэп-аэробіка
Аква-аэробіка (базавы курс)
Развіццё камунікатыўных кампетэнцый будучых інструктараў-метадыстаў па эргатэрапіі

Па заканчэнні курсаў слухач атрымвае сертыфікат.

У адзінай сістэме бесперапыннай інтэграванай шматузроўневай адукацыі важным звяном з'яўляецца падрыхтоўка да паступлення ў вну і прафарыентацыя моладзі.

Удзел універсітэта ў падрыхтоўцы будучых абітурыентаў да ўступных выпрабаванняў з'яўляецца важным элементам не толькі прафарыентацыі слухачоў факультэта, але і падрыхтоўкі да магчымага навучання ў вну.

Асноўныя мэты давузаўскай падрыхтоўкі:

  • пераадоленне разрыву паміж узроўнем падрыхтоўкі навучэнцаў (да моманту залічэння на вячэрнія падрыхтоўчыя курсы), і патрабаваннямі,  што прад’яўляюцца да абітурыентаў;
  • пашырэнне і паглыбленне ведаў;
  • мэтанакіраванае фарміраванне студэнцкага кантынгенту ПалесДУ;
  • павышэнне якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў універсітэта.

Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэставання ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя вну Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па шэрагу прадметаў:

  • беларуская мова,
  •  руская мова,
  • англійская мова,
  • нямецкая мова,
  • матэматыка,
  •  фізіка,
  •  біялогія,
  •  хімія,
  • гісторыя Беларусі.

Запрашаюцца навучэнцы выпускных класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама асобы са скончанай сярэдняй адукацыяй. Заняткі праводзяцца ў вячэрні час (4 акадэмічныя гадзіны ў тыдзень па кожным прадмеце).

Для залічэння неабходна:

  • напісаць заяву ўсталяванага ўзору на імя рэктара;

падаць пашпарт ці іншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у якім паказана грамадзянства і сталае месца жыхарства, а таксама пашпарт аднаго з бацькоў, калі ўзрост паступаючага меншы за 18 гадоў.
Навучанне платнае. Аплата ажыццяўляецца слухачом ці юрыдычнай асобай згодна дагавора, які з ёй заключаецца.