Главное меню

НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ КАФЕДРЫ

Кафедра агульнай і клінічнай медыцыны была створана пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук, прафесара Юрыя Мікалаевіча Дзяркача, у адпаведнасці з рашэннем Савета універсітэта ад 05.10.2006 і для арганізацыі навучальнага працэсу і навукова даследчай працы. З 2008 года абавязкі загадчыка кафедры ускладзены на кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта Шабека Людмілу Леанідаўна
Кірунак дзейнасці
Кафедра агульнай і клінічнай медыцыны забяспечвае вучэбна-метадычную дзейнасць па дысцыплінах, замацаваных за кафедрай:

1. Анатомія
2. Анатомія чалавека
3. Адаптыўная фізічная культура пры розных паталагічных станах
4. Валеалогія
5. Уводзіны ў спецыяльнасць
6. Гігіена
7. Лячэбная фізічная культура і масаж
8. Лячэбная фізічная культура пры захворваннях і траўмах
9. Масаж
10. Масаж пры захворваннях і траўмах
11. Медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў
12. Аздараўленчая і лячэбная фізічная культура для дзяцей дашкольнага ўзросту
13. Асновы валеалогіі і медыцыны
14. Асновы прыватнай паталогіі
15. Псіхалогія фізічнай культуры і спорту
16. Радыяцыйная медыцына
17. Рэабілітацыя ў спорце
18. Спартыўная медыцына
19. Тэарэтыка-метадычныя асновы фізічнай рэабілітацыі
20. Тэорыя і арганізацыя лячэбнай фізічнай культуры
21. Фізіялогія
22. Фізіялогія чалавека
23. Фізіялогія спорту
24. Фізічная рэабілітацыя пры захворваннях унутраных органаў
25. Фізічная рэабілітацыя пры пашкоджаннях апорна-рухальнага апарата і нервовай сістэмы
26. Фізіялогія фізічнай культуры і спорту

У рамках зацверджанай тэматыкі супрацоўнікі займаюцца навуковымі даследаваннямі ў галіне ацэнкі фізічнага развіцця і здароўя студэнтаў ПалесДУ, функцыянальнага і псіхічнага стану спартсменаў і інш. Тэма навуковых даследаванняў "Комплексны аналіз фізічнага стану і здароўя студэнтаў Палескага дзяржаўнага універсітэта" разлічана на 5 гадоў (ГР № 20.115.659, ДУ "БелІСА"). Супрацоўнікі кафедры ажыццяўляюць навукова-метадычнае суправаджэнне нацыянальных і зборных каманд РБ, навучэнцаў школ алімпійскага рэзерву па відах спорту. Праводзяць кансультацыі па пытаннях спартыўнай пульманалогіі і генетыкі спартсменаў і трэнераў па плаванні, веславанні акадэмічным, веславанні на байдарцы і каноэ і іншых відах спорту. Супрацоўнікі кафедры працуюць на абсталяванні навуковых лабараторый і вучэбна-медыцынскага цэнтра ПалесДУ.
Упершыню ажыццёўлены комплексны малекулярна-генетычны аналіз уцягнутасці генаў-кандыдатаў у фарміраванне фізічных якасцяў паспяховых спартсменаў, якія вызначаюць фенатып, значны для генетычнай схільнасці чалавека да фізічнай працаздольнасці з улікам тыпу энергазабеспячэння фізічнай актыўнасці.
У 2012 годзе паспяхова абаронена кандыдацкая дысертацыя Калаур Алены Георгіеўны на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму "Клінічныя і лабараторныя крытэрыі адбору дзяцей для заняткаў спортам" па спецыяльнасці "14.01.08 - педыятрыя" (медыцынскія навукі).
На кафедры агульнай і клінічнай медыцыны створана і працуе навукова-даследчая студэнцкая лабараторыя "Медыка-сацыяльныя падыходы да захавання і ўмацавання здароўя". Студэнты прымаюць актыўны ўдзел у розных даследаваннях, па выніках якіх публікуюцца артыкулы, прадстаўляюцца даклады на канферэнцыях. Супрацоўнікі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні семінараў, канферэнцый, круглых сталоў і on-line канферэнцый.
Вынікі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і выкладчыкаў актыўна выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і працы устаноў і арганізацый, напрыклад:
- Методыка танцавальна-рухальнай тэрапіі ў працэсе ЛФК, рэабілітацыі і аздараўлення
- Дзённік кантролю і самакантролю для стварэння і ўмацавання аптымальнага рухальнага стэрэатыпу ў дзяцей з парушэннем паставы і скаліёзам
- Праграма фізічнай рэабілітацыі і аздараўлення для навучэнцаў старэйшых класаў на перыяд летніх канікул
- Методыка адбору маладых перспектыўных спартсменаў для заняткаў алімпійскімі відамі спорту
У рамках адукацыйнай дзейнасці супрацоўнікі кафедры праводзяць выхаваўчую і ідэалагічную працу, з'яўляюцца куратарамі груп, актыўна праводзяць прафарыентацыйную працу, з'яўляюцца ўдзельнікамі і арганізатарамі розных мерапрыемстваў.
Падставы для паспяховай дзейнасці

Падставай для паспяховай дзейнасці кафедры з'яўляецца наяўнасць творчага калектыву супрацоўнікаў, у тым ліку 6 кандыдатаў медыцынскіх навук, 1 доктар медыцынскіх навук, якія ўвесь час развіваюцца і знаходзяцца ў курсе сусветных тэндэнцый развіцця навукі і сучасных тэхналогій.
Кафедрай агульнай і клінічнай медыцыны ажыццяўляецца работа па ўзаемадзеянні з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, такімі як Віцебскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны і інш.
 
Міжнароднае супрацоўніцтва.
Супрацоўнікі кафедры агульнай і клінічнай медыцыны прымаюць актыўны ўдзел у навуковай дзейнасці, накіраванай на ўсталяванне міжнародных сувязяў.
Кафедрай агульнай і клінічнай медыцыны завершаны навуковы праект, накіраваны на вывучэнне стану здароўя і адносіны да здаровага ладу жыцця супрацоўнікаў ПалесДУ (Беларусь) і Абердзінскага універсітэта (Вялікабрытанія). Частка вынікаў даследавання агучана на канферэнцыі "Здароўе для ўсіх" і IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Праблемы фізічнай культуры насельніцтва, якое пражывае ва ўмовах неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя"; матэрыялы прадстаўлены ў выглядзе дакладу на канферэнцыі ў Вялікабрытаніі "Society for Social Medicine 55th Annual Scientific Meeting Ramphal Building, University of Warwick 14th-16th September 2011".