Главное меню

Навiны бібліятэкi

Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
 
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі выданнямі, якія паступілі ў бібліятэку ў лютым 2017 г.

1 марта - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

   Наркаманія - адно з самых страшных з'яў нашага жыцця. З кожным днём усё больш людзей трапляе ў страшныя сеткі заганы, імкнучыся пры дапамозе яе схавацца ад штодзённых праблем. Плата за падобныя эксперыменты над уласным жыццём бязмежна вялікая, а вынікі парой незваротныя.
   
   Запрашаем на абанемент вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус №3, аўд. 3214) наведаць кніжную выставу «Наркотыкі - шлях у нікуды».

Біялогія і біятэхналогія

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

  З 27 лютага па 3 сакавіка запрашаем у чытальную залу бібліятэкі (вучэбны корпус № 3) на тэматычны адкрыты прагляд «Біялогія і біятэхналогія».

Салодкі дзень

Самы пяшчотны, светлы і цудоўны дзень у годзе - 8 сакавіка! Пачатак вясны, пачатак жыцця ў прыродзе, першае цяпло. Хай гэта цяпло паселіцца ў жаночых душах і дамах, хай прыгажосць прыроды натхняе, а пачатак вясны сімвалізуе пачатак вельмі жаданага і цудоўнага жыцця!

Да гэтай даты супрацоўнікі бібліятэкі падышлі творча і, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 6 сакавіка вырашылі здзівіць сваіх чытачоў і арганізаваць «Салодкі дзень», у рамках якога будуць прадстаўлены кандытарскія вырабы, зробленыя супрацоўнікамі бібліятэкі.

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.
 
Вашай увазе прапануем віртуальную выставу "Ля небяспечнай рысы".

Жаночая проза ў сучаснай літаратуры

Сёння жаночая проза знаходзіцца ў небывалым росквіце. Яна вырасла да «вялікай літаратуры», перайшла на якасна новы ўзровень і, безумоўна, заслугоўвае ўвагі чытача.

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус № 3, аўд. 3221) экспануецца кніжная выстава "Жаночая проза ў сучаснай літаратуры"

Страхаванне - залог бяспекі

 Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

  Запрашаем усіх жадаючых у чытальную залу бібліятэкі (вучэбны корпус №1) на тэматычны адкрыты прагляд «Страхаванне - залог бяспекі будучыні».

Да дня абаронцаў Айчыны

«Самае лепшае прызначэнне ёсць
абараняць сваю Айчыну»
Г.Р. Дзяржавін
 
У чытальнай зале № 2 (вучэбны корпус №3) да Дня абаронцаў Айчыны экспануецца кніжна-ілюстрацыйная выстава "Слава табе, салдат!".  
Матэрыялы выставы - кніжна-часопісныя выданні з фонду бібліятэкі прадстаўлены ў раздзелах: "Гісторыя Бацькаўшчыны", "Шчыт Айчыны" , "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць", "Навука перамагаць".

Свята Беларускай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 1) экспануецца кніжная выстава «Родная мова – бясцэнная спадчына».

Праграмнае забеспячэнне камп'ютэрных сістэм

Штогод 14 лютага ва ўсім свеце адзначаецца не толькі Дзень закаханых, але і Дзень кампутарніка. Прапануем наведаць кніжную выставу «Праграмнае забеспячэнне камп'ютэрных сістэм», якая экспануецца на абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус № 1). 

Страницы

Подписка на RSS - Навiны бібліятэкi