Главное меню

Навiны бібліятэкi

УВАГА! Тэставы доступ

Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта!

З 14 верасня па 14 кастрычніка 2015 года бібліятэцы ПалесДУ прадастаўлены тэставы доступ да выдавецкіх калекцый  Электроннай бібліятэчнай сістэмы (ЭБС) выдавецтва «Лань».

Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Webometrics

  Па апошніх дадзеных сусветнага  вебаметрычнага  рэйтынгу Webometrics Ranking Web of  Repositories, прадстаўленым 1 жніўня 2015 года, Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заняў 2-е месца сярод інстытуцыйных рэпазітароў  і электронных бібліятэк Беларусі.
http://repositories.webometrics.info/en/Europe/Belarus

 

Летні графік працы бібліятэкі

Паважаныя чытачы!
З 6 ліпеня па 31 жніўня 2015 г. бібліятэка працуе з 8.30 да 17.00.
Субота, нядзеля - выхадныя дні.

Выстава-прагляд новай літаратуры

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры».

Выстава-прагляд новай літаратуры

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры».

Акцыя «Кніжны шопінг»

1 чэрвеня ва ўсіх краінах адзначаецца свята дзяцей. Гэта не толькі адзін з самых радасных дзіцячых святаў, але і напамін нам, дарослым, пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў нашым пастаянным клопаце і абароне і што мы, дарослыя, нясем адказнасць за іх. У гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей бібліятэка ўніверсітэта і валанцёры ПалесДУ адправіліся з лепшымі падарункамі - вядома ж, кнігамі, у дзіцячы сацыяльны прытулак  г.п. Лагішын.

Акцыя «Вярні кнігу ў бібліятэку»

  Паважаныя чытачы бібліятэкі!

  Калі вы забыліся своечасова здаць бібліятэчную кнігу, то ў вас з'явіўся шанс зрабіць гэта зараз! Усім чытачам-даўжнікам рэкамендуецца скарыстацца магчымасцю наведаць аддзелы бібліятэкі і вярнуць затрыманыя звыш належнага тэрміну кнігі.

Студэнтам-дыпломнікам

  Кожнаму дыпломніку неабходна ўзяць у дэканаце абхадны ліст студэнта, які трэба будзе падпісаць у бібліятэцы.  Перад атрыманнем дыплома рэкамендуем загадзя здаць у бібліятэку усю наяўную літаратуру.
 

Перарэгістрацыя ў бібліятэцы!

Паважаныя чытачы бібліятэкі!
Нагадваем вам, што ў летні перыяд неабходна наведаць бібліятэку і прайсці перарэгістрацыю на ўсіх пунктах выдачы. Для гэтага неабходна прад'явіць усе бібліятэчныя кнігі, якія лічацца за вамі.

Выставачная дзейнасць

Бібліятэка прапануе наведаць выставы на абанементах:

«Кніжны свет фантастыкі» - на выставе прадстаўлены самыя цікавыя і папулярныя кнігі пра фантастыку і фэнтэзі (нав. корпус № 3, каб.3221, абанемент навуковай і мастацкай літаратуры).

Страницы

Подписка на RSS - Навiны бібліятэкi