Главное меню

Навiны бібліятэкi

Дзень славянскага пісьменства і культуры

24 мая ва ўсіх славянскіх краінах адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Напярэдадні свята ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 3) экспануецца кніжная выстава "Первоучители добра, вероучители народа". Літаратура, прадстаўленая на выставе, пазнаёміць чытачоў з гісторыяй стварэння алфавіту, кнігадрукавання.

15 мая - Міжнародны дзень сям'і

На абанеменце мастацкай і навуковай літаратуры (вучэбны корпус № 3, аўд. 3221) экспануецца кніжная выстава "Сям'ю з'яднаць дапаможа мудрасць кніг".
На выставе асноўная ўвага нададзена літаратурным творам, якія ўвасобілі сцэны сямейнага жыцця.

Выстава-прагляд новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 11 мая па 18 мая 2018 г. у чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў красавіку.

Гэты дзень Перамогі !!!

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) аформлена кніжная выстава «Тот цветущий и поющий яркий май…», прысвечаная Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Біятэхнічныя сістэмы і тэхналогіі

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу «Біятэхнічныя сістэмы і тэхналогіі ў сучасным грамадстве», якая экспануецца ў чытальнай зале (нав. корпус № 3, вул. Пушкіна, 4).

Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў красавіку 2018 г.

Рынак каштоўных папер

  На абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус №1) экспануецца кніжная выстава "Рынак каштоўных папер".
  Прадстаўленыя на выставе навучальныя дапаможнікі і артыкулы з перыядычных выданняў даюць агульнае паняцце аб сутнасці рынку

Іх імёнамі названы вуліцы

И в городе своем и в ста других их именами улицы назвали…»
К. Симонов

Прапануем вашай ўвазе віртуальную выставу "Іх імёны ў назвах вуліц".  
У Пінску шмат памятных месцаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Яны адзначаны не толькі велічнымі помнікамі, але і сціплымі абеліскамі, мемарыяльнымі дошкамі.

«К&К: кніга і кава»

18 красавіка супрацоўнікі бібліятэкі сабралі ва ўтульным Універсітэцкім клубе на свята «К & К: кніга і кава» выкладчыкаў, студэнтаў, ліцэістаў - прыхільнікаў кававага напою.
   На свяце гучалі выдатныя мелодыі, прысвечаныя цудоўнаму напою, такія як "Вочы колеру кавы", якая зачаравала удзельнікаў сваёй рамантычнай танальнасцю і меладычнасцю і сур'ёзны музычны твор, напісаны Іаганам Себасцьянам Бахам «Кававая кантата».

Доступ да рэсурсаў ЭБС «Юрайт» у рамках «БібліяНочы»

У​ рамках штогадовай акцыі ў падтрымку чытання «БібліяНоч» выдавецтва «ЮРАЙТ», у якасці партнёра, адкрывае для карыстальнікаў бібліятэкі Палескага дзяржаўнага універсітэта бясплатны доступ да Электроннай бібліятэчнай сістэмы biblio-online.ru
Поўны, адкрыты доступ у электронную бібліятэку будзе ажыццяўляцца з пятніцы 20 красавіка па нядзелю 22 красавіка 2018 г.

Страницы

Подписка на RSS - Навiны бібліятэкi