Главное меню

Навiны бібліятэкi

Францыя: гісторыя, эканоміка, культура

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "Францыя: гісторыя, эканоміка, культура", якая экспануецца на абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус № 1).
На выставе прадстаўлены кнігі пра Францыю, аб французскіх норавах і традыцыях, эканоміцы, гісторыі і культуры гэтай краіны, а таксама падручнікі і навучальныя дапаможнікі для вывучэння французскай мовы, якія дапамагаюць развіваць розныя аспекты і грані французскай мовы.

Інфармацыйныя тэхналогіі ў банкаўскай сферы

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 1) экспануецца кніжная выстава "Інфармацыйныя тэхналогіі ў банкаўскай сферы".
На выставе прадстаўлены падручнікі, навучальная і вучэбна-метадычная літаратура, у якіх разгледжаны пытанні, звязаныя з сучаснымі аплатнымі сістэмамі.

Падведзены вынікі

Падведзены вынікі конкурсу на найлепшую фатаграфію на фоне арыгінальнай выставы «Спатканне з густам», аформленую ў выглядзе рамантычнага салона да Дня святога Валянціна ў бібліятэцы.
Прадстаўленыя фатаграфіі былі размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Усе зарэгістраваныя ў групе «Бібліятэка ПалесДУ» мелі магчымасць прагаласаваць шляхам лайкаў. Пераможцам стала Лізавета Мімікава.

Маркетынг і лагістыка

З​ 26 лютага па 02 сакавіка бібліятэка запрашае выкладчыкаў і студэнтаў на адкрыты прагляд літаратуры па тэме «Маркетынг і лагістыка».

Аналіз гаспадарчай дзейнасці

З 26 лютага па 02 сакавіка 2018 г. ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры па тэме «Аналіз гаспадарчай дзейнасці».

Геадэзія. Картаграфія. Землеўпарадкаванне

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу «Геадэзія. Картаграфія, Землеўпарадкаванне». На выставе прадстаўлены падручнікі, навучальная і вучэбна-метадычная літаратура, у якіх разгледжаны пытанні, звязаныя з вытворчасцю геадэзічных работ і землеўпарадкавання.

東 - た 薄 い 置 き ま す «Усход - справа тонкая»

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус№ 3, к. 3221) экспануецца кніжная выстава "Усход - справа тонкая".
Нямала кніг напісана пра Усход, пра норавы і традыцыі, але нам па-ранейшаму хочацца зазірнуць за таямнічую заслону. На выставе прадстаўлены зборнікі паэзіі і прозы краін Усходу, арабскія казкі, мастацкая літаратура краін Блізкага і Сярэдняга Усходу.

Мова – ёсць душа…

Да Міжнароднага дня роднай мовы ва ўніверсітэцкім клубе адбылася імпрэза пад назвай «Маё захапленне – слова…». Студэнты, ліцэісты, выкладчыкі і супрацоўнікі універсітэта сустрэліся з паэтэсай, перакладчыкам і журналістам Марыяй Уладзіміраўнай Кобец.

Мая мова – беларуская!

Літаратурна-музычная кампазіцыя  “Свята роднай мовыадбылася 20 лютага ў чытальнай зале  бібліятэцы. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага.    
Галоўнай мэтай мерапрыемства было выхаванне нацыянальнай самасвядомасці і развіццё цікавасці да роднай мовы.

Да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага бібліятэка сумесна з аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю запрашае аматараў паэзіі на творчую сустрэчу «Маё захапленне – слова…» з паэткай Марыяй Кобец, якая адбудзецца ў 14.20 ва ўніверсітэцкім клубе (вучэбны  корпус № 3, вул. Пушкіна, 4). 

Страницы

Подписка на RSS - Навiны бібліятэкi