Главное меню

Навiны

Выстава-прагляд новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
     Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 7 па 14 лютага ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў студзені.

Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкіі, супрацоўнікі і студэнты!
 
Запрашаем азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў СТУДЗЕНІ 2020 года.

Вебінары Web of Science на люты 2020 г.

Запрашаем вас 17-28 лютага 2020 года прыняць удзел у чарговай серыі вебінараў Web of Science. Clarivate Analytics company працягвае абноўленую серыю бясплатных вебінараў на рускай мове.
Азнаёміцца ​​з поўным раскладам і зарэгістравацца на вебінары можна па спасылцы 

Серыя 1: Web of Science: сістэма навігацыі ў свеце навуковых публікацый

Паўнатэкставыя інфармацыйныя рэсурсы

Для арганізацыі навучальнага працэсу і навукова-даследчай дзейнасці ў межах сеткі універсітэта да 31 снежня 2020 г. адкрыты доступ да паўнатэкставых электронных інфармацыйных рэсурсаў сусветных вытворцаў WEB OF SCIENCE, ЭБС «Універсітэцкая бібліятэка», EBSCO Рremier.

Часопіс «Эканоміка і банкі»: 100000 праглядаў

У ноч з 22 на 23 студзеня 2020 года часопіс Палескага дзяржаўнага універсітэта «Эканоміка і банкі» перасягнуў адзнаку 100000 праглядаў апублікаваных у ім артыкулаў па дадзеных НЭБ КіберЛенінка.

Віншуем з Юбілеем!

13 студзеня кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры эканомікі і бізнесу Васіль Стэфанавіч Філіпенка адзначае 70-гадовы юбілей.
Прафесарска-выкладчыцкі састаў, супрацоўнікі бібліятэкі, супрацоўнікі універсітэта, студэнты  ад усёй душы віншуюць Васіля Стэфановіча з Юбілеем, жадаюць моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, дабра. Хай кожны пражыты дзень будзе светлым і радасным, поўным цяпла і любові блізкіх і родных людзей.
Да юбілею вучонага супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу навуковых і вучэбна-метадычных работ, а таксама персанальную выставу «Насустрач Юбілею»,

Бюлетэнь новых паступленняў

Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў снежні 2019 г.

ПалесДУ развівае міжнароднае акадэмічныя супрацоўніцтва

16 снежня пачаўся цыкл лекцый загадчыцы кафедры фінансаў Віленскай калегіі / Універсітэт прыкладных навук, Вольгі Бюцкюнене ў рамках праекта Erasmus+ і міжвузаўскага дагавора аб супрацоўніцтве для студэнтаў і магістрантаў ПалесДУ.
Тэматыка лекцый: «Фінансавая сістэма Літвы», «Асабістыя фінансы».
У студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў ПалесДУ ёсць шырокі спектр магчымасцяў для міжнародных стажыровак дзякуючы адпаведнай актыўнасці супрацоўнікаў і разгалінаванай сеткі замежных ВНУ-партнёраў.

Віншуем з прызначэннем стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

18.12.2019 адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб прызначэнні стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Звання стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ўдастоены і атрымалі Сведчанні:
Гарба Уладзіслаў Віктаравіч, студэнт 3 курса факультэта банкаўскай справы;
Братчэня Лізавета Анатольеўна, студэнтка 3 курса факультэта банкаўскай справы;
Вершыловiч Уладзіслаў Эдуардавіч, студэнт 4 курса, факультэта банкаўскай справы, пераможца III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2018»;
Волах Паліна Уладзіміраўна, студэнтка 4 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця;
Каляда Мікалай Уладзіміравіч, студэнт 4 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця;

Выстава-прагляд новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
     Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 3 па 10 студзеня 2020 г. ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў снежні.

Страницы

Подписка на RSS - Навiны