Главное меню

Навiны

Час дарыць падарункі

Да Новага года засталося зусім няшмат часу, таму пара рыхтаваць падарункі і ўпрыгожваць дом да доўгачаканага свята. Гэта ідэальны час, каб праявіць сваю фантазію і паспрабаваць самому ствараць арыгінальныя навагоднія ўпрыгажэнні і сувеніры.

18 снежня ў чытальнай зале бібліятэкі адбыўся майстар-клас па вырабе святочных hand-made падарункаў «Навагоднія ўпрыгажэнні» з удзелам ліцэістаў. Для стварэння добрага настрою навучэнцы 10 «А» і 10 «Б» класаў адказалі на пытанні займальнай навагодняй віктарыны, пераможцы якой атрымалі невялікія салодкія сувеніры.
 

Выстава-прагляд новых паступленняў

Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 6 па 13 снежня 2019 г. ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў лістападзе.

Вебінары Web of Science

Запрашаем Вас прыняць удзел у анлайн-семінарах, якія пройдуць 16-24 снежня 2019 г.
Кампанія Clarivate Analytics працягвае абноўленую серыю бясплатных вебінараў на рускай мове.
Серыя 1: Рэсурсы Web of Science Group для эфектыўнай навуковай дзейнасці

Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў лістападзе 2019 г.

Тэставы доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў выдавецтва Duke University Press

Да 25 студзеня 2020 г. ПалесДУ адкрыты тэставы доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў выдавецтва Duke University Press.
Duke University Press - амерыканскае навуковае выдавецтва, якое выпускае выданні па гуманітарных і грамадскіх навуках. Выдавецтва актыўна публікуе міждысцыплінарныя даследаванні і падтрымлівае ідэі наватараў.
Для тэставання даступныя калекцыі:

У дапамогу дыпломнаму праектаванню

З 02 снежня - 15 снежня 2019 г. бібліятэка праводзіць «Тыдзень дыпломнікаў» для студэнтаў-выпускнікоў.

 У праграме:

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Палескі дзяржаўны ўніверсітэт ЗАПРАШАЕ на сустрэчу

ЖАДАЕЦЕ атрымаць кансультацыю па выбары прафесіі і прайсці прафтэсціраванне, якое дапаможа вам зразумець, кім стаць у будучыні, і вызначыць прафесійныя сферы, найбольш адпаведныя вашым інтарэсам і здольнасцям?

ЖАДАЕЦЕ прыняць удзел у міні-трэнінгу прафесійнага самавызначэння? Тады сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта чакае вас!

У рамках мерапрыемства таксама можна будзе атрымаць падрабязную інфармацыю аб правілах паступлення ва ўніверсітэт і навучальных праграмах ПалесДУ, пазнаёміцца з умовамі навучання і пражывання.

 

Цікавіць мерапрыемства, запаўняй рэгістрацыйную форму (спасылка на форму)!

Пачатак мерапрыемства 30 лістапада 2019 года а 11.00 па адрасе: Пушкіна 4, тэлефон для даведак: 31 08 38, 31 60 19.

Пашыраючы супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі

З 11 па 14 лістапада 2019 года загадчык кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Васільчанка Анастасія Алегаўна прайшла стажыроўку "English for lecturers of the university" у Deutshe Bundesbank University, Федэратыўная Рэспубліка Германія. Павышэнне кваліфікацыі ажыццяўлялася ў рамках супрацоўніцтва паміж нашымі ўніверсітэтамі. Доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны прадастаўляюць выкладчыкам магчымасць прайсці ўнікальны курс удасканалення акадэмічнай англійскай мовы, пашырыць вокабуляр прафесійнай лексікі і павысіць узровень правядзення лекцыйных заняткаў на англійскай мове.

Хочацца адзначыць гасціннасць і высокі ўзровень прафесіяналізму прафесарска-выкладчыцкага саставу ўніверсітэта, а таксама выказаць надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Мы поўныя ўражанняў пасля тыдня праведзенага ў ПалесДУ !!!

 

Вучаніцам сярэдніх школ гарадоў Баранавічы і Бяроза пашчасціла стаць ўладальніцамі спецыяльных сертыфікатаў ад эканамічнага факультэта ПалесДУ, якія дазваляюць на тыдзень акунуцца ў атмасферу студэнцкага жыцця. Корнеева Арына і Швайбак Аліна з сярэдняй школы №21 горада Баранавічы, а таксама Аліхвер Дар'я з сярэдняй школы №2 горада Бяроза правялі тыдзень сярод студэнтаў, наведваючы разам з імі заняткі, а таксама пражываючы з імі ў адным інтэрнаце.

«Мы поўныя ўражанняў пасля тыдня праведзенага ў ПалесДУ !!!

19 /11/ 2020 стартавала IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Біятэхналогія: здабыткі і перспектывы развіцця»

19/11/2020 стартавала IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Біятэхналогія: здабыткі і перспектывы развіцця» з удзелам вядучых спецыялістаў Беларусі і замежжа.

Страницы

Подписка на RSS - Навiны