Главное меню

Навiны

Тэставы доступ да часопісаў выдавецтва De Gruyter

Да 30 снежня 2019 г. бібліятэцы Палескага дзяржаўнага універсітэта адкрыты тэставы доступ да часопісаў выдавецтва De Gruyter.
De Gruyter - нямецкае навуковае выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданні акадэмічнай літаратуры.
Выдавецтва прапануе доступ да калекцый больш за 340 рэцэнзуемых часопісаў па гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навуках: лінгвістыцы, літаратуры, палітыцы, сацыялогіі, медыцыне, біялогіі, хіміі, матэматыцы, фізіцы і інжынернай справе.
У рэсурс ўваходзяць такія часопісы 

75 гадоў банкаўскай адукацыі на беларускім Палессі

25 /10/2019 адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 75-годдзя банкаўскай адукацыі на беларускім Палессі.

Павышэнне фінансавай граматнасці моладзі: замежны і айчынны вопыт

Пад такой тэмай 24.10.2019г. у рамках юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю банкаўскай адукацыі на Палессі, адбылося абмеркаванне пытанняў павышэння фінансавай граматнасці моладзі з удзелам валанцёраў Школы фінансавай асветы ПалесДУ і Пакроўскай Наталлі Уладзіміраўны, к.э.н., дацэнта кафедры тэорыі крэдыту і фінансавага менеджменту Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Удзельнікі сустрэчы абмяняліся вопытам распрацоўкі і правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, накіраваных на падтрымку фінансавай асветы дзяцей і моладзі. Актыўна абмяркоўваліся формы і метады працы валанцёраў, а таксама выкарыстанне дзіджытал-інструментаў уздзеяння на мэтавыя групы слухачоў. Развіццё студэнцкага асветніцкага валанцёрскага руху становіцца яшчэ адным важным вектарам фінансавай асветы маладога пакалення грамадзян абедзвюх краін.

Творчасць і фантазія

Залатая восень! Прыгажосць прыроды натхняе на творчасць. Бібліятэка запрашае творчых студэнтаў і супрацоўнікаў прыняць удзел у тэматычнай выставе «Восеньскія фантазіі».
Галоўная ўмова - выкарыстанне ў працах дароў восені (гародніны, садавіны, сухацвету, прыроднага матэрыялу).
Прыём работ з 23 па 30 кастрычніка 2019 года ў бібліятэцы навучальнага корпуса №1 па вул. Кірава, 24.

Рабочая сустрэча ў Беластоку 12 кастрычніка 2019

У рамках развіцця і выканання плана работы інавацыйна-прамысловага кластара ў галіне біятэхналогіі і «зялёнай» эканомікі 12 кастрычніка адбылася рабочая сустрэча членаў савета кластара  Рубана М. М., Мухі В. В., старшага выкладчыка кафедры біятэхналогіі Тынаўца С.В., кіраўніка ФХ «Уладзімір плюс» Радзюка В. В. з прафесарам Беластоцкага тэхналагічнага універсітэта Пятром Рынкоўскiм і Ежы Вiльчэўскiм - гаспадаром адной з самых вялікіх плантацый буякоў у Еўропе. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны варыянты супрацоўніцтва па пытаннях распрацоўкі і прымянення ветраных установак і супрацьградавых прылад у гаспадарках Беларусі, вывучаны вопыт Польскага боку па гэтых пытаннях.

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Запарожскім нацыянальным ўніверсітэтам

У рамках развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з замежнымі ВНУ і Цэнтрамі распрацовак інавацыйных рашэнняў намеснік дырэктара па навуцы навукова-тэхналагічнага парку ТАА "Тэхнапарк" Палессе "Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта В.М. Штэпа правёў рабочыя сустрэчы і кансультацыі ў Запарожскiм нацыянальным універсітэце (Украіна) датычна рэалізацыі сумесных практыка-арыентаваных праектаў.
 Прарэктар па навуковай рабоце Запарожскага нацыянальнага ўніверсітэта прафесар Г.М. Васільчук акцэнтаваў увагу на патэнцыйнай перспектыўнасці і актуальнасці такога міжнароднага супрацоўнiцтва. Базавымі тэхнічнымi накіраваннямі для пачатковага этапу выбраны сістэмы азааналiзу і кавітацыйныя апрацоўкі водных раствораў з прапрацоўкай юрыдычных аспектаў стварэння міждзяржаўнай навуковай лабараторыі.

ВІНШУЕМ!!!

Дыпломам 1 ступені ўзнагароджана каманда педагогаў і студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта за перамогу ў конкурсе
 

26.09.2019  Візіт намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

26.09.2019 Палескі дзяржаўны ўніверсітэт з рабочым візітам наведаў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Віктаравіч Петрышэнка

РАСІЙСКА-БЕЛАРУСКАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

26 верасня 2019г. у г. Ніжні Ноўгарад быў падпісаны міжнародны дагавор аб супрацоўніцтве паміж УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" і ФДБАУ ВА «Ніжагародская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» у гонар 5-годдзя Цэнтра Расійска-Беларускага супрацоўніцтва, дадатковай адукацыі, садзейнічання працаўладкаванню навучэнцаў.
Таксама ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця аграпрамысловай і лясной вытворчасці саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі» загадчык кафедры біятэхналогіі Волкава А.М. выступіла на пленарным пасяджэнні з дакладам "Інавацыйна-прамысловы кластар у галіне біятэхналогіі і зялёнай эканомікі".

26-27.09.2019 XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Алтайскім філіяле Фінансавага ўніверсітэта

26, 27 верасня 2019 года прарэктар па вучэбнай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Залатарова Вольга Аляксандраўна па запрашэнні Алтайскага філіяла Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ (г. Барнаул) прыняла ўдзел у XI міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Фінуніверсітэта, «Сацыяльна-эканамічная палітыка краіны і сібірскага рэгіёна ва ўмовах лічбавай эканомікі».
Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 150 чалавек з Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Беларусі, Чэшскай Рэспублікі.
Канферэнцыя праводзіцца ўжо на працягу 11 гадоў. Тут вырашаюцца важныя пытанні па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і сібірскага рэгіёна. Канферэнцыя двойчы была падтрымана Расійскім гуманітарным навуковым фондам (РГНФ) і Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў (РФФІ).

Страницы

Подписка на RSS - Навiны