Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2023"

​​​​​​​9 лістапада ў Брэсце прайшоў рэгіянальны тур аднаго з самых папулярных у студэнцкім асяроддзі праектаў рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2023".

На тытул лепшага студэнта Брэстчыны, які прадставіць вобласць у рэспубліканскім фінале, прэтэндавалі сем пераможцаў адборачных універсітэцкіх тураў. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіла студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў Ганна Кавалеўская.

Ганна Кавалеўская прадставіла праект уласнай распрацоўкі мабільны дадатак «Памяць», прадэманстравала свае здольнасці і таленты ў традыцыйных конкурсных выпрабаваннях: «Візітка», «Конкурс прамоўніцкага майстэрства», «Інтэлектуальны конкурс», «Творчы конкурс», конкурс «Студэнт года online», па выніках якіх заняла ганаровае трэцяе месца!

Віншуем Ганну і жадаем далейшых поспехаў і новых перамог!