Крысціна Неўдах узнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта

​​​​​​​11 лістапада 2023 года на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, студэнтка групы 20 ААФК -1 факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крысціна Неўдах была ўзнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у складзе сельскагаспадарчага атрада.

Улетку Крысціна працавала камандзірам сельскагаспадарчага атрада «Вектар» імя Героя Савецкага Саюза Ціхана Ігнацьевіча Калініна, які працаваў на шматгаліновым сельгаспрадпрыемстве адкрытага акцыянернага таварыства «Плешчыцы». Віншуем Крысціну! Жадаем пастаяннага імкнення да поспеху, велізарных магчымасцяў для рэалізацыі ідэй і новых працоўных перамог!