Рэспубліканскі суботнік у Цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў г. Брэсце

​​​​​​​11 лістапада 2023 года рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, супрацоўнікі і студэнты ВНУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў г.Брэсце.

У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка байцам 131 артылерыйскага палка 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі.

Падчас суботніка рэктар ПалесДУ сумесна з супрацоўнікамі і студэнтамі плённа папрацавалі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.