Ганна Лазоўская прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі

​​​​​​​28 лістапада пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай у Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылося выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі.

У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойліваму развіццю Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, студэнтка 5 курса біятэхналагічнага факультэта Ганна Лазоўская.

Тэмай абмеркавання сталі вынікі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Мінску за студзень - кастрычнік 2023 года.