Студэнты інжынернага факультэта наведалі ВУП «Мэблевая фабрыка «Пінскдрэў-Адрыяна»

Студэнты інжынернага факультэта 4 і 5 снежня 2023 года наведалі ВУП «Мэблевая фабрыка «Пінскдрэў-Адрыяна». Азнаямленчая экскурсія арганізавана ў рамках супрацоўніцтва ПалесДУ з Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Студэнты 3 курсы спецыяльнасцяў «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» і «Садова-паркавае будаўніцтва» пазнаёміліся з тэхналагічным працэсам вытворчасці мяккай мэблі, наведаўшы чатыры вытворчыя цэхі: машынна-нарыхтоўчы і сталярна-зборачны, абіўна-зборачны, раскройны, швейны. Інжынер-тэхнолаг Зборын Аляксандр Мікалаевіч правёў займальную і інфарматыўную экскурсію, расказаў і паказаў як выкарыстоўваюцца станкі і праграмнае забеспячэнне.

Студэнты выказваюць вялікую падзяку супрацоўнікам ВУП «Мэблевая фабрыка» Пінскдрэў-Адрыяна» за арганізацыю і правядзенне экскурсіі, а таксама магчымасць трапіць на вытворчую або пераддыпломную практыку на адно з горадаўтваральных прадпрыемстваў горада Пінска.