Валанцёрскі форум у ПалесДУ

​​​​​​​5 снежня ў Дзень валанцёра ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Валанцёрскі форум. Валанцёрскі цэнтр універсітэта запрашае валанцёраў, усіх тых, хто шануе грамадскую добраахвотную дзейнасць, далучыцца да гэтай важнай падзеі.

На форуме была прадстаўлена дзейнасць наступных валанцёрскіх атрадаў: «Тэрыторыя Незалежнасці», «Фінансавая граматнасць», «Інтэрнэт-бяспека. Кампутарная пісьменнасць», «Крылы Надзеі», «Добрае сэрца», «Чырвоны Крыж», «Міласэрнасць», «Зооволонтеров».

Валанцёрскі форум-выдатная магчымасць сустрэць аднадумцаў, абмяняцца вопытам і натхніцца новымі ідэямі для працягу валанцёрскай працы.