Пад знакам якасці

27 лістапада 2023 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны ўказ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці". Паняцце «якасць» дастаткова шматзначнае. Калі яно ўжываецца прымяняльна да аб'яўленага Кіраўніком дзяржавы Года якасці, то значэнне гэтага слова разглядаецца ў самым шырокім яго сэнсе. Размова ідзе аб імкненні ўзняць планку якасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства на самы высокі ўзровень. У прыватнасці, размова ідзе аб павышэнні якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).

У чытальнай зале бібліятэкі (аўд. 3332) аформлена выстава “2024 – Год якасці”. Гаворачы аб якасці, мы не застаемся ў баку: наша бібліятэка заўсёды аказвае якасную інфармацыйную падтрымку ўсім, хто звяртаецца да нас у пошуках інфармацыі і дакументаў!