Серада Паліна – пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Кніга мне- кніга ўва мне»

​​​​​​​Студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў Серада Паліна стала пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Кніга мне - кніга ўва мне». Эсэ «Залатыя купалы маёй Радзімы» заняла 1 месца ў жанры «Проза». У Свята-Фёдараўскім саборы ва ўрачыстым становішчы Паліне ўручылі дыплом пераможцы.

Дыплом падпісаны старшынёй Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэем Фёдарам Пятровічам Поўным, ганаровым прафесарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.