Падведзены вынікі першага тура Універсітэцкай алімпіяды Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта

​​​​​​​У І туры Універсітэцкай алімпіяды Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел абітурыенты з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Віншуем пераможцаў ПАПЯРЭДНЯГА ЭТАПА і жадаем поспехаў на ЗАКЛЮЧНЫМ ЭТАПЕ АЛІМПІЯДЫ!

Удзельнікі 11-х класаў, якія набралі колькасць балаў, устаноўленую аргкамітэтам (не менш 50% правільнага выканання ад агульнай колькасці заданняў папярэдняга этапа Алімпіяды), маюць права прыняць удзел у заключным этапе Алімпіяды.

З вынікамі Алімпіяды можна пазнаёміцца па СПАСЫЛЦЫ.

Нагадваем! Пераможцы Універсітэцкай алімпіяды па вучэбных прадметах “Біялогія”, “Хімія”, “Фізічная культура і спорт”, узнагароджаныя дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені заключнага этапа маюць права на залічэнне ва Установу адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ НА АДПАВЕДНЫЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ.

Сачыце за аднаўленнем інфармацыі на сайце!

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 (165) 31-08-55,

+375 (165) 31-08-43