Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

​​​​​​​З 26 па 28 студзеня 2024 года каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прымала ўдзел у Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.

У бегу на 60м. Быстрова Дар'я (23 ФК-3) заняла 9 месца сярод самых хуткіх бегуноў нашай краіны. Капытка Анастасія (22 ФК-1) у бегу на 1500м. заняла 4 месца і ў бегу на 800м. 7 месца, Косік Дар'я (21 ФК-1) на тых жа дыстанцыях увайшла ў 10 лепшых бегуноў Рэспублікі. Хвяшчук Мікіта (23 ФК-1) у скоках у даўжыню патройным заняў 4 месца і ў скоках у даўжыню 9 месца сярод самых наймацнейшых скакуноў. А таксама каманда дзяўчат у эстафетным бегу ва ўпартай барацьбе заняла 6 радок пратакола. Такія студэнты, як Дзям'янец Дар'я (21 ОАФК-1), Жыгавец Ігар (22 ОАФК-2), Абрамчук Уладзіслаў (23 ФК-1), Клімовіч Валянціна (22 ОАФК-2), Рублеўская Дар'я (21 ФРЭ-1), Дудкіна Дар'я (23 ФК-1), Грабовіч Ангеліна (23 ФК-2), Барадзінчык Дар'я (23 ФК-2), Курыловіч Сяргей (23ФК-3), Пракапук Дзмітрый (23 ФК-3) таксама годна выступілі на ўніверсіядзе і прынеслі камандзе ачкі.