Духоўная спадчына ў кнігах

З 20 лютага па 15 сакавіка чытальная зала (вул. Пушкіна, аўд. 3332) прапануе ўвазе карыстальнікаў кніжную выставу «Крыніца мудрасці і святла». На выставе прадстаўлена літаратура аб хрысціянстве, творы святых айцоў і настаўнікаў Царквы, духоўна-асветніцкія выданні. Сярод іх – унікальнае выданне, падарунак ганаровага прафесара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыні Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, протаіерэя Поўнага Фёдара Пятровіча «Беларусь. Пасланне свету = Беларусь. Послание миру = Belarus. Message to the world»
Выстава дапаможа асэнсаваць значэнне кніг праваслаўнай тэматыкі, звяртаючыся да іх мудрасці.