Стажыроўка ў Дзяржаўнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі Маскоўскай вобласці "Дзяржаўны сацыяльна-гуманітарны універсітэт"

​​​​​​​З 8 па 14 красавіка старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту Наталля Вітальеўна Карогвіч і асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Ірына Міхайлаўна Беспразваных праходзілі стажыроўку ў г. Каломна Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі Маскоўскай вобласці "Дзяржаўны сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт".

Удзельнікі стажыроўкі вывучылі матэрыяльна-тэхнічную базу факультэта фізічнай культуры і спорту і арганізацыю правядзення вытворчых практык. Наведалі лекцыі, практычныя заняткі і лабараторыю фізкультурна-педагагічнага майстэрства і функцыянальнай дыягностыкі. Прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Здаровы лад жыцця - твая галоўная перамога".

Па выніках стажыроўкі Наталлі Вітальеўне Карогвіч і Ірыне Міхайлаўне Беспразваных былі ўручаны сертыфікаты.