
9 мая 2025 года споўніцца 80 гадоў з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Дзень Перамогі-гэта даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам - усім, хто набліжаў перамогу. Святы абавязак кожнага-захоўваць гераічную спадчыну, баявыя традыцыі беларускага народа.
У рамках патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыі твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 23 красавіка ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса №3 (аўд. 3332) у 13:30 адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя «Табе, Перамога, прысвячаем!»
Запрашаем усіх жадаючых!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии