
26 красавіка 2025 года - 39 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС - беспрэцэдэнтнай аварыі ў гісторыі атамнай энергетыкі. У гэты дзень у чытальнай зале бібліятэкі (аўд.3332) адбудзецца адкрыты прагляд літаратуры да Міжнароднага дня памяці пра чарнобыльскую катастрофу і прагляд дакументальнага фільма "Дні і ночы Чарнобыля".
У выніку выбухаў на 4-м энергаблоку рэактар быў поўнасцю разбураны. Аварыя суправаджалася пажарамі і выкідамі радыеактыўных рэчываў. Гэта красавіцкая дата стала асаблівай не толькі для Беларусі, Расіі і Украіны, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра Чарнобыль, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію і прадухіліў вялікую бяду.
8 снежня 2016 года на пленарным пасяджэнні Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб абвяшчэнні 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Гэты дзень закліканы служыць напамінам аб небяспецы ядзерных аварый і неабходнасці ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы змякчэння доўгатэрміновых наступстваў чарнобыльскай аварыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии