
Сучасная бібліятэка – гэта не толькі кнігі, адукацыйны цэнтр, а гэтае месца цікавых сустрэч, зносін, знаёмства. 5 мая да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў чытальнай зале бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта для супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў групы 23ЛМК-1 была арганізавана сустрэча з удзельнікамі клуба літаратараў "Пiнчукi" цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Я.Янішчыц. Пра сябе, пра сваю творчасць, пра нараджэнне сваіх вершаў і пра тое, што заахвоціла іх да творчасці падзяліліся: старшыня клуба “Пiнчукi” Завадская Жанна Яўгенаўна, Шкледа Людміла Савічна, Варонін Уладзімір Віктаравіч, Чаленка Аляксандр Паўлавіч. Аўтары чыталі свае творы прысвечаныя вайне, Перамозе, гаварылі аб каханні да роднай зямлі, а таксама праз свае вершы дзяліліся радасцю і болем, трывогай і шчасцем. Клуб літаратараў Піншчыны “Пінчукі” дае імпульс для творчасці як вядомых, так і пачынаючых аўтараў Палескага краю, садзейнічае знаёмству з прозай і паэзіяй таленавітых землякоў. Удзельнікі клуба з радасцю прымаюць у свае рады ўсіх аматараў паэзіі і прозы, якія маюць паэтычны дар і жаданне дзяліцца ім з шырокай аўдыторыяй слухачоў і чытачоў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии