Адзінства беларускага народа

Дзень народнага адзінства ў Беларусі - гэта нацыянальнае свята, якое адзначаецца 17 верасня. Гэты дзень з'яўляецца адной з ключавых падзей у гісторыі краіны і сімвалізуе адзінства народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці. Важнасць гэтага свята паходзіць з гістарычных падзей, якія сфарміравалі і ўмацавалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў. Упершыню на самым высокім узроўні ідэя заснавання Дня народнага адзінства прагучала на VI Усебеларускім народным сходзе ў лютым 2021 года. Ініцыятыва не была спантаннай, яна зыходзіла з гісторыі Беларусі і волі народа. Сёння беларускі народ аб'яднаны ў імкненні да развіцця моцнай, суверэннай і квітнеючай дзяржавы. Устанаўленне Дня народнага адзінства падкрэслівае важнасць пакаленняў і непахіснасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У гонар гэтага свята запрашаем вас наведаць выставу, арганізаваную ў чытальнай зале №2 (вул. Пушкіна 4, навучальны корпус №3) "Разам мы Беларусь".