Прэзентацыя ўнікальнага дакументальна-біяграфічнага выдання "Наш Прэзідэнт" і сустрэча з аўтарскім калектывам

​​​​​​​У Брэсце ў кінатэатры "Беларусь" адбылася прэзентацыя ўнікальнага дакументальна-біяграфічнага выдання "Наш Прэзідэнт" і сустрэча з аўтарскім калектывам: доктарам педагагічных навук, прафесарам, заслужаным дзеячам навукі Радзьковым Аляксандрам Міхайлавічам, дырэктарам Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Выдавецтва Беларусь", старшынёй грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і ўяўляе сабой глыбокае даследаванне яго ролі ў станаўленні і развіцці сучаснай Беларусі.

Член Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Маладзёжнага савета пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў, намеснік старшыні Маладзёжнага савета пры Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў Мацука Вольга Васільеўна прыняла ўдзел у складзе дэлегацыі з Пінска.